Роўна 10 гадоў таму не стала галоўнага пясняра. Да гадавіны памяці Мулявіна ўдзельнікі заснаванага ім ВІА любоў і прызнанне да майстра выказалі ў песні-прысвячэнні. Глядзець
Першай пачула рэквіем Ніна Мажэйка. На здымкі відэаверсіі рэквіема спатрэбілася менш за тыдзень. З боку нікога не прыцягвалі. Абышліся ўласнымі сіламі. З памяшканнем дапамог Тэатр эстрады. Здымалі роўна 3 гадзіны. Больш і не патрабавалася. Што не скажаш пра працэс падрыхтоўкі. Ідэю выношвалі з 2010 года.
Тады ж у 2010 з’явіўся і тэкст. Яго аўтар – паэтка, бард Вольга Залеская. Менавіта гэтую баладу ў сваім рэпертуары жадала бачыць спявачка Аляксандра Гайдук. Але вырашылі, што прысвячэнне Мулявіну павінна быць у “Пясняроў”. За музыку ўзяўся Вячаслаў Шарапаў, цяперашні мастацкі кіраўнік ансамбля. Працаваў яшчэ пры Мулявіне. У прысвячэнні скарыстаныя дзве знакамітыя мулявінскія цытаты: “Завушніцы” і “Крык птушкі”.
І ўсё ж у рэквіеме гучыць жаночы вакал. І гэта можна назваць сенсацыяй. Выбар упаў на першую і адзіную лэдзі ансамбля Людмілу Ісупаву. Праз амаль 40 гадоў яна зноў на адной сцэне з “Пяснярамі”. Упершыню яна з’явілася ў ансамблі ў 75-ым. Працавала ў рок-оперы на вершы Янкі Купалы “Песня аб долі”, у якой выканала ўсе тры жаночыя ролі. Потым былі гастролі і знакамітая гісторыя з літарай “С”. Людмілу Міхайлаўну фірма “Мелодыя” закрыла на вокладцы пласцінкі. Сёння яна зноў у штаце легендарнага ВІА. Выкладае вакал. У кліпе знялася ўпершыню.
У найбліжэйшы час “Пясняры” выканаюць рэквіем на публіцы. Прысвячэнне Мулявіну застаецца ў рэпертуары.
Чытайце таксама:
Конкурс праектаў на стварэнне помніка У.Мулявіну падоўжаны да 17 лютага (+відэа)
Екацярынбург ушаноўвае памяць Уладзіміра Мулявіна
“Песняры”: у кроку ад сенсацыі (+фота)
«Песняры», Гюнэш і Вайцюшкевіч на адной сцэне
«Песняры» ў ружовым лімузіне на адкрыцці «Залатога шлягера» (фотарэпартаж)