19 чэрвеня, у дзень нараджэння Народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава, беларуская моладзь Санкт-Пецярбурга і МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” запрашаюць узяць удзел у беларускай дыктоўцы ў гонар Васіля Быкава.
У якасці тэксту для дыктоўкі будзе выкарыстаны ўрывак з кнігі мемуараў Васіля Быкава “Доўгая дарога дадому”. Прачытае дыктоўку вядомы беларускі бард Алесь Камоцкі, якому пашчасціла быць асабіста знаёмым з Васілём Быкавым. Падчас імпрэзы Алесь Камоцкі падзеліцца сваімі ўспамінамі пра Васіля Уладзіміравіча і парадуе гасцей сваімі песнямі.
Мерапрыемства адбудзецца ў суботу, 19 чэрвеня, у бібліятэцы Нацыянальных літаратур Санкт-Пецярбурга (бібліятэка імя А.С. Грыбаедава).
Запрашаем усіх прыхільнікаў творчасці Васіля Быкава ўшанаваць памяць любімага пісьменніка.
Адрас бібліятэкі: вул. Гарохавая, 41 (уваход са двара; станцыя метро “Сенная площадь”).
Пачатак а 15:00.