• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
20.06.2016 | Беларуская мова Спорт

Варатар супраць брамніка: заўзеем па-беларуску

Еўра-2016 крочыць па планеце: няма такой тэмы, якая цяпер не чаплялася б за футбол. І беларуская мова тут не выключэнне — заўзець па-беларуску можна і нават трэба. Нічога складанага тут няма, толькі вось не кожны знаёмы з беларускай футбольнай тэрміналогіяй.

http://budzma.by/wp-content/gallery/movafootball/1855.jpg

Каб выправіць гэтую сітуацыю, піўзавод “Аліварыя”, які сёлета стварыў фан-зону для заўзятараў, правёў майстар-клас “Мова футбола” з удзелам знаных каментатараў Паўла Баранава і Дзмітрыя Герчыкава і беларускага амбасадара ў Францыі Паўла Латушкі.

“Вельмі прыемна, калі вялікія кампаніі ствараюць  рэкламу па-беларуску, — адзначае Павел Латушка, амбасадар, а раней міністр культуры, — і праводзяць такога кшталту майстар-класы”.

Але бліжэй да справы.

Беларуская футбольная тэрміналогія цалкам сабе існуе, але традыцыйна выклікае спрэчкі.
Пройдземся па асноўных панятках.

Калі з “абаронцам”, “нападаючым”, “чырвонай карткай” усё зразумела і відавочна, то з “варатаром” – не.

“Я ўжываю слова “варатар”, а не “брамнік”, — кажа Павел Баранаў. — Бо “варатар” ёсць у слоўніку Крапівы, на які мы ўсе абапіраемся. Я ведаю, што шмат каму гэтае слова “рэжа” вуха, і беларускамоўныя заўзятары аддаюць перавагу слову “брамнік”, але супраць афіцыйнай нормы не пойдзеш”.

Усе прысутныя адразу пагадзіліся, што слова “брамнік” гучыць больш натуральна, але праблема хутчэй у тым, што афіцыйнага слоўніка спартыўнай тэрміналогіі ў краіне няма. То бок яго пачалі ствараць дзесяць гадоў таму, але праект хутка замарозіўся. Пытанне тут, канечне, у грашах, але…

http://budzma.by/wp-content/gallery/movafootball/1841.jpg

“Знойдзем грошы на слоўнік, — абяцае спадар Латушка. – Я лічу, што мовай карыстацца заўзятарам, як і астатнім, у любым разе трэба. Хай спачатку з памылкамі, але трэба”.

Іншы цікавы моўны момант – уласна кажучы, самі футбалісты. Дзмітрый Герчыкаў прыгадвае, як некалькі сезонаў у футбол ігралі “ігракі”, потым яны ператварыліся ў “гульцоў”, і тэрміны чаргаваліся.

“Каментатарам дазваляецца за эфір недзе пяць адсоткаў моўных хібаў, — кажа спадар Баранаў. — Найчасцей моўныя дыскусіі пасля матчаў разгортваюцца вакол ужытых каментарам русізмаў, але ж часам сустракаюцца і іншыя хібы, напрыклад, у мову прабіраюцца паланізмы, на іх звяртаюць увагу ў меншай ступені”.

Дзмітрый Герчыкаў прыгадвае, як адзін з ветэранаў беларускамоўнага каментавання, шукаючы футбольную тэрміналогію, знайшоў адпаведнік слову “мяч”, якое ўжывалася ў пачатку ХХ стагоддзя. Гучала яно вельмі своеасабліва – “шпурляк”, але не прыжылася.

http://budzma.by/wp-content/gallery/movafootball/1871.jpg

“Пэўны час ужывалі слова “11-метровая адзнака”, пакуль мовазнаўцы не падказалі, што правільна тут будзе “11-метровая пазнака”. І адразу стала зразумела, што нават гучыць гэта больш натуральна”.

Як высветлілася, моўныя дыскусіі кіпяць не толькі на адпаведных форумах. Спадар Герчыкаў кажа, што часам сябры каментараў пасля матчаў могуць сабрацца разам і шукаць беларускія адпаведнікі словам, якія не спадабаліся ім падчас трансляцыі.

“Пачынаецца дыскусія, якую ты сам завочна зладзіў. У кожнага свой адпаведнік, вельмі цікава за гэтым назіраць”.

http://budzma.by/wp-content/gallery/movafootball/1918.jpg

Што да асноўнай футбольнай тэрміналогіі, то футбол як гульня англійская мае шмат тэрмінаў, якія не варта перакладаць.

“То бок словы “сэйв” ці “фол” – яны увайшлі ва ўсе мовы, — кажа спадар Баранаў. — Яны вельмі эканомяць час, бо замяняюць доўгія спалучэнні словаў. А вось “корнэр” у мове не прыжыўся, яго звычайна замяняюць на “вуглавы”, і ў выніку мы маем яшчэ адну дыскусію: “вуглавы”, ці “кутні”?”

Але ў асноўным праблем з разуменнем беларускамоўнай трансляцыяй быць не павінна – давайце шчыра прызнаем, што “крыжавіну варот” зразумее нават далёкі ад футбола чалавек. А слоўнік, дзе спартыўныя тэрміны будуць унармаваныя, спадзяемся, усё ж з’явіцца.

 

Юрась Ускоў, фота Зарыны Кандрацьевай


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

Фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды» ў Мінску

У пятніцу, 2 чэрвеня, музей Якуба Коласа ладзіць Фэст дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды». Праграма: ...

valiancina_shauchenka
Асоба

Мелказёраў: я не баюся быць тупаком

Мікіта Мелказёраў жыве ў Варшаве, а ягоныя думкі па-ранейшаму — у беларускай стужцы навінаў. П’е эспрэса памерам...

valiancina_shauchenka
Краіна

Найвышэйшы над Беларуссю помнік ўсталявалі ў Наваградку

Скульптуру сімвала старадаўняга мястэчка, Міхала Арханёла, усталявалі ў двары колішняга дамініканскага кляштара ля касцёла...

valiancina_shauchenka
Культура

Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына

Дасяжныя для спампавання новыя стыкеры, створаныя мастачкай Вольгай Бабурынай, больш вядомай у творчым асяродку як Palunisа. ...

Апошнія навіны

    Літаратура
    Фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды» ў Мінску
    Асоба
    Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    Краіна
    Найвышэйшы над Беларуссю помнік ўсталявалі ў Наваградку
    Культура
    Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына
    Грамадства
    Стала вядома, як будзе выглядаць надмагільны помнік Змітраку Бядулю на Усходніх могілках
    Грамадства
    «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    Грамадства Музыка
    «Краіна Ценю (Прывітанне)». Гурт «Маці Ветру» выпусціў новы трэк
    Грамадства
    Незададзеныя пытанні з непрыемнымі адказамі
    Літаратура Асоба
    «Чырвоная ўтопія» Святланы Алексіевіч — энцыклапедыя гвалту, у якой не пастаўлена кропка
    Культура
    Дзесьці ля анлайн-вытокаў. Гайд па віртуальнай музейнай прасторы Беларусі
    Музыка Забавы
    Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
    Культура
    Успамiнаць Менск тут будзе не балюча. У Вільні пакажуць мультымедыйную фотавыставу для тых і пра тых, хто не можа вярнуцца ў родны горад
    Культура Музыка
    Беларускія песні ды танцы, майстар-класы ды купальскае вогнішча. Абвешчана праграма Фэстывалю Беларускай Традыцыі SONCAHRAJ
    Літаратура
    Першая кніга прозы аб пратэстах Беларусі — «Ператрус у музеі» Альгерда Бахарэвіча
    Навіны "Будзьма!" Гісторыя за 5 хвілін
    Тэстамент Гедыміна: памылка ці поспех вялікага князя? Адказваем у «Гісторыі за 5 хвілін»

Афіша

  • 01.06 — 02.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: «Ich heiße Frau Troffea»: спектакль-перформанс Сяргея Шабохіна ў Варшаве

  • 01.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 01.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 01.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 01.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 01.06 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 01.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 01.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    • Гайд па беларускім Кракаве: пляцоўкі, ініцыятывы, падтрымка
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип