• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
30.04.2022 | Грамадства Вандруем разам

У Нясвіжы як у Парыжы? Горад Радзівілаў вачыма «турыста выходнага дня»

Нясвіж — бадай адзін з самых вядомых і папулярных сярод айчынных і замежных турыстаў гарадоў Беларусі. Штогод яго наведваюць тысячы людзей. Галоўная турыстычная візітоўка Нясвіжа — палац Радзівілаў, а таксама прылеглы да палаца парк з маляўнічымі сажалкамі. Абавязковымі для наведвання турыстычнымі адметнасцямі з’яляюцца таксама гарадская Ратуша, Фарны касцёл, Слуцкая брама і былы кляштар бенедыктынак.


_XYZ9237.jpg

Сёлета, скарыстаўшыся першым цёплым вясновым днём, мы адкрылі турыстычны сезон. Прапануем вашай увазе невялікі агляд і фотарэпартаж.

_XYZ9268.jpg

Сапраўдны турыстычны бум у Нясвіжы пачаўся гадоў дзесяць таму, калі ў палацы Радзівілаў скончыліся рэстаўрацыйныя працы. Вядома, турыстычныя групы наведвалі Нясвіж і раней, але экскурсійная праграма без наведвання палаца была куды менш цікавая.

Палац падчас рэстаўрацыі.jpg
Палац падчас рэстаўрацыі, 2005 г.

_XYZ9230.jpg

За апошняе дзесяцігоддзе істотна змяніўся і сам горад. Хоць першыя якасныя змяненні ён перажыў крыху раней. У 1997 годзе тут адзначаўся Дзень беларускага пісьменства і друку, а годам пазней — рэспубліканскія Дажынкі. І калі да свята пісьменства мясцовыя ўлады абмежаваліся лёгкім касметычным добраўпарадкаваннем, то да Дажынак рыхтаваліся куды больш грунтоўна. 

Ратуша да рэстаўрацыі.jpg
Ратуша да рэстаўрацыі

Менавіта тады мясцовая Ратуша займела свой аўтэнтычны выгляд — была адрэстаўраваная яе вежа, знішчаная пажарам у 80-я гады ХІХ стагоддзя. 

_XYZ9059.jpg

Праз некалькі гадоў пачаліся рэстаўрацыйныя працы ў палацы — адтуль нарэшце з’ехаў санаторый, які знаходзіўся на балансе былой «Міжкалгасздраўніцы». Парк увайшоў у адзіную структуру — палацава-паркавы комлекс «Нясвіж». Што дазволіла нарэшце выдаткоўваць на яго абслугоўванне больш сродкаў.

З прытокам турыстаў у Нясвіжы і яго ваколіцах з’явілася некалькі аграсядзібаў, а ў палацы пачаў прымаць гасцей міні-гатэль. Па словах мясцовых жыхароў, госці з Расіі пачалі актыўна набываць жыллё і ўчасткі пад забудову. Што праўда, гэтая актыўнасць пайшла на спад пасля 2014 года. 

Цікавая і камічная дэталь: адным з традыцыйных пунктаў экскурсійнай праграмы менавіта для турыстаў з Расіі было наведванне мясцовай фірмовай крамы агракамбіната «Сноў».

Што кінулася ў вочы сёлета, дык гэта амаль поўная адсутнасць турыстаў у горадзе. 

_XYZ9056.jpg

На паркоўцы каля касцёла ніводнага аўтобуса. Не было заўважана і легкавікоў з расійскімі нумарамі. Відавочна, што і ў гэтым годзе ў Нясвіжы будзе не густа з турыстамі. І прычына не толькі ў эпапеі з эпідэміяй кавіду. За апошнія паўтара гады з Беларусі па сумнавядомых прычынах з’ехала шмат беларусаў з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй. Па тых жа прычынах да нас едзе значна менш замежных турыстаў. У сувязі з апошнімі падзеямі ва Украіне не варта моцна разлічваць на наплыў гасцей з Расіі.

Для тых, хто бываў у Нясвіжы ўжо неаднойчы, наўрадці будзе цікавая стандартная экскурсійная праграма «палац Радзівілаў — Ратуша — Слуцкая брама». У апошняй, дарэчы, ужо некалькі гадоў працуе свой міні-музей. Куды цікавей зладзіць самастойную экскурсію выходнага дня, патраціўшы больш часу на няспешную прагулку па парку альбо наведванне былой урадавай калоніі, пабудаванай у 1920-я гады ў так званым закапанскім стылі.

_XYZ9101.jpg

Знаходзіцца былая калонія ва ўсходняй частцы горада — так званым Новым свеце (мясцовыя яшчэ называюць гэты раён Забрамай).

_XYZ8971.jpg

Як варыянт, можна наведаць былы кляштар бенедыктынак, на тэрыторыі якога цяпер размяшчаецца педагагічны каледж.

_XYZ9066.jpg

У бібліятэцы навучальнай установы ёсць музейная экспазіцыя, прысвечаная гісторыі настаўніцкай семінарыі, пераемнікам якой з’яўляецца каледж. Але, на жаль, з нядаўняга часу староннія наведнікі не могуць трапіць на тэрыторыю педагагічнага каледжа.


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

«Застаецца толькі спадзявацца, што мы ўсе яшчэ зайграем разам». Музыка Аляксандр Казакевіч пра вымушаны пераезд і пра тое, як граць адначасова ў чатырох гуртах

Аляксандр «Роб» Казакевіч — вядомы маладзечанскі рок-музыка, прызнаны палітвязнем. На піку ўласнай металёвай кар’еры...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Сёння — Дзень памяці ахвяр Халакосту. Гісторыя Магілёўскага гета

27 студзеня — Міжнародны дзень памяці ахвяраў Халакосту. У Магілёве гета праіснавала з 13 жніўня 1941-га па 1943 год....

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Стаў вядомы шорт-ліст літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес»

Журы штогадовай літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес» абвясціла кароткі спіс намінантаў на званне лаўрэата за найлепшую...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Суд над эксперткай Таццянай Кузінай пачнецца 6 лютага

Пра гэта паведамляюць праваабаронцы. Палітолаг, даследчыца, адна з заснавальніц праекта SYMPA (Школа маладых...

Апошнія навіны

    Грамадства Музыка
    «Застаецца толькі спадзявацца, што мы ўсе яшчэ зайграем разам». Музыка Аляксандр Казакевіч пра вымушаны пераезд і пра тое, як граць адначасова ў чатырох гуртах
    Грамадства Гісторыя
    Сёння — Дзень памяці ахвяр Халакосту. Гісторыя Магілёўскага гета
    Грамадства Літаратура
    Стаў вядомы шорт-ліст літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес»
    Грамадства
    Суд над эксперткай Таццянай Кузінай пачнецца 6 лютага
    Грамадства «Музыка»
    Гурт NaviBand выпусціў новы сінгл з украінскай спявачкай Tayanna. Паслухайце, як нашы мовы гучаць разам
    Грамадства «Музыка»
    Топ-5 песень Міхала Анемпадыстава
    Грамадства
    Шыльды «ахоўваецца дзяржавай» сталі мемам. Як бабруйцы жывуць і працуюць у гістарычных камяніцах
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў 28-29 студзеня
    Літаратура
    «Зекамерон» Максіма Знака выдадуць па-англійску
    Грамадства Літаратура
    «Літургія часу». У Лондане выходзіць новая кніга вершаў Алеся Дуброўскага-Сарочанкава
    Грамадства
    У турме Алесь Пушкін збіраецца намаляваць партрэты Маслюка і Тарашкевіча
    Грамадства
    «Астраномія. Сузор’і». Хутка з’явяцца яшчэ тры маркі з беларускімі назвамі сузор’яў
    Грамадства Літаратура
    Павел Баркоўскі: «Pradmova» можа пашырыць геаграфію, фэст будзе грунтавацца на якасці, а не на палітычнай кан’юнктуры
    Грамадства Музыка
    Лявон Вольскі: Прадаць гітару ды ўладкавацца грузчыкам у гіпермаркет – калі дазволяць
    Грамадства «Музыка»
    Здрада дзяржаве. Музыку Яўгену Глушкову прысудзілі 9 год калоніі за фота аэрадрома ў Зябраўцы

Афіша

  • 27.01 — 26.01

    Гісторыя Гальшкі з Астрога: гістарычная лекцыя ў Вільні

  • 27.01 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 27.01 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 27.01 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 27.01 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 27.01 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 27.01 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 27.01 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Штодзённасць паўстанцаў’1863. Смерць, зброя, алкаголь і адсутнасць сну
    • Песні, прысвечаныя паўстанню 1863–1864 гадоў
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Студзеньскае паўстанне: як пачалося і чаму згасла
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип