12 студзеня ў Екацярынбургу адбыліся ўрачыстыя мерапрыемствы з нагоды 73-й гадавіны з дня нараджэння народнага артыста СССР, народнага артыста Беларусі, музыканта, кампазітара, заснавальніка і мастацкага кіраўніка беларускага вакальна-інструментальнага ансамбля «Песняры» Уладзіміра Мулявіна.
У гэты дзень кіраўнік аддзялення Пасольства ў Екацярынбургу В.Палянин, актыў беларускай дыяспары на Урале, а таксама прадстаўнікі інтэлігенцыі і прыхільнікі творчасці музыканта ўсклалі кветкі да мемарыяльнай дошкі і да каменя на месцы ўстаноўкі помніка ў кінаканцэртнай тэатра «Космас».У верасні 2013 года пры ўдзеле аддзялення Пасольства адбылася цырымонія закладкі каменя на месцы ўстаноўкі помніка Уладзіміру Мулявіну.
Урачыстая цырымонія прайшла ў рамках святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню народаў Сярэдняга Ўралу і 10-гадоваму Юбілею Фестывалю нацыянальных культур Свярдлоўскай вобласці. Адкрыцце помніка запланавана на жнівень-верасень 2014 года.У траўні 2013 года на уральскай «Плошчы зорак» перад Тэатрам эстрады была закладзена зорка Уладзіміра Мулявіна. Аб гэтым напамінае сайт Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рассійскай Федерацыі.