• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
15.12.2017 | Навіны "Будзьма!" Разам да справы!

“Ёсць некалькі прыдуркаў, якія ўсё робяць”

Пра што яшчэ гаварылі на ток-шоў “Адзін у полі – ваяр”?

Чарговыя заняткі “Мова Нанова” ў Берасці аказаліся шматлюднымі. Закончыліся вольныя месцы, а народ усё прыбываў. Вядоўцы жартавалі, што ідуць на Глеба Лабадзенку – харызматычнага сузаснавальніка курсаў, якога ў Берасці бачылі ўсяго раз, на самых першых занятках, некалькі гадоў таму.

Аднак аўдыторыя аказалася неабыякавай і да дырэктара крам “Князь Вітаўт” Сержука Бахуна, і да арганізатара “Беларускіх уік-эндаў” Андрэя Кіма – іншых двух удзельнікаў ток-шоў “Адзін у полі – ваяр”, супольна арганізаванага пад дахам курсаў “Мова Нанова” грамадскай кампаніяй “Будзьма беларусамі!” і Цэнтрам даследавання грамадскага кіравання SYMPA. З пункту гледжання зацікаўленага гледача мерапрыемства і праўда выглядала прывабна – тры паспяховыя беларусы ў адным месцы, якіх да таго ж збіраліся дапытаць без лішніх умоўнасцяў. Пра апошняе клапацілася вядучая дыскусіі Юля Гізун.

Як перажыць ЦУМ?

Сяржук Бахун на дыскусіі ўвасабляў бізнес. Пра грошы ён, праўда, гаварыў мала, спасылаючыся на камерцыйную таямніцу, але выразна намякаў, што гандаль нацыянальна арыентаванымі таварамі ў рэгіянальных гарадах можа быць прыбытковым. Пра што сведчыць само існаванне “Князя Вітаўта” ў Берасці – крамы, якая за паўгода паспела адкрыцца, пераехаць з павільёна гандлёвага цэнтра на больш выгоднае месца ў цэнтры Савецкай і нават нарадзіць “дачку” ў Віцебску.

Гэта выразны мясцовы прыклад, як беларускі арнамент можа не толькі саграваць сэрца, але і карміць. Чым не матыў людзям, што дагэтуль сумняваюцца ў камерцыйнай паспяховасці нацыянальнага тавару? І ўвогуле тавару, прадаванага па-беларуску. Дарэчы, перавагі ад існавання спецыялізаванай сувенірнай крамы адчулі не толькі пакупнікі, якім не трэба замаўляць перасылку са сталічных кропак, але і рамеснікі, што зарыентаваліся на попыт і пачалі несці на рэалізацыю свае вырабы.

Увогуле, Сяржук Бахун перакананы, што будучыня менавіта за прыватным бізнесам. Дзяржава ніколі не зможа паспяхова канкураваць з энтузіястамі, якія робяць нешта ў першую чаргу дзеля ідэі і толькі ў другую – дзеля грошай. “ЦУМ збанкрутаваў, а мы існуем!” – жарт, добра зразумелы ў Берасці, дзе цэнтральны ўнівермаг перайшоў у прыватныя рукі і нядаўна адкрыўся са змененым іміджам.

Як Кім капае сабе яму

А вось Андрэй Кім, рухавік беларускамоўнага кінапракату, зусім не супраць, каб дзяржава выступіла ў яго сферы валявым рэгулятарам і, напрыклад, абавязвала дыстрыб’ютараў дэманстраваць стужкі на абедзвюх дзяржаўных мовах. Тады беларускамоўнае кіно заняло б іншы статус у кінапракаце, узрасла б яго аўдыторыя. Пытанне толькі, як уваход сур’ёзных гульцоў адбіўся б на энтузіясцкіх праектах кшталту “Беларускіх уік-эндаў”. “Мы паказваем буйным дыстрыб’ютарам, што гэта (агучанае па-беларуску кіно. – Аўт.) можа быць камерцыйна паспяховым, хоць тым самым капаем сабе яму”, – прызнаецца Андрэй Кім. Але такі цвярозы погляд на рэчы не перашкаджае яму працягваць хацець канкурэнцыі і развіцця рынку.

Дарэчы, размова з Кімам адбывалася якраз напярэдадні першага “Беларускага ўік-энду” ў Берасці. Сам факт паказу фільма ў кінатэатры “Беларусь” дэманструе прабіўны – ці ваярскі, калі казаць у тэму ток-шоў – патэнцыял суполкі на чале з Андрэем. Дырэкцыя абласнога відэапракату доўга займала даволі непрымірымую пазіцыю адносна беларускай мовы на экране, выглядала, што яна будзе стаяць насмерць, але не дасць паказаць Кіму нешта ў берасцейскіх кіназалах, ды яшчэ ў перадсвяточны час. Так што падчас ток-шоў Андрэй між іншым выдаў сакрэт, якім чынам “Жонка наглядчыка заапарка” ўсё ж такі трапіла ў аднадзённую афішу. Проста ў ролі перамоўніка выступіла польскае консульства. Так што рэцэпт вынікае такі: калі адчуваеш, што тваіх ваярскіх сіл не хапае, варта агледзецца вакол.

Усе хочуць быць ваяводамі

Але калі глядзіш на Глеба Лабадзенку, думаеш, што некаторых людзей ваярскія сілы не пакідаюць ніколі. Прамова Глеба мала нагадвала дыскусійную – хутчэй гэта быў сеанс зарадкі аўдыторыі, на манер сеансаў доктара Кашпіроўскага. Аўдыторыя яму гэта з лёгкасцю дазволіла – ці то па праве аўтарытэту, ці то з прагматычных меркаванняў, што дадатковы зарад энергіі будзе не лішнім.

Лабадзенка з ходу выказаўся, што яго не задавальняе сітуацыя, калі ёсць “некалькі прыдуркаў” у краіне, якія ўсё робяць (кшталту Случака, ці Матолькі, ці самога Лабадзенкі), а астатнія, замест таго каб браць прыклад і рабіць гэтак жа, чакаюць, што да іх прыйдуць і ўсё зробяць. Ваяром павінен стаць кожны, у сваіх маленькіх, але карысных справах. “Усе хочуць быць ваяводамі, ніхто не хоча быць салдатам, разменьвацца на дробныя справы. Рабіце тое, куды дацягваюцца рукі. Скажыце сабе, што, магчыма, у гэтым ваша максімальная роля”, – настройваў Лабадзенка берасцейцаў з імпэтам святара-харызматыка.

Гэтая бадзёрая прамова, дарэчы, хораша спалучылася са спакойнымі, але не менш пераканальнымі словамі Андрэя Кіма: “Калі табе нешта баліць і ніхто не хоча гэтым займацца, то, можа, ты мусіш гэта зрабіць?”.

Іна Хоміч, фота аўтаркі

Глядзіце таксама:

“Кірмаш праектаў”: Берасцейшчына чакае вашых ідэй! (да 17 снежня)


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура

Паглядзіце, якія файныя паштоўкі са Скарынам выйшлі ў беларускім выдавецтве

Серыю паштовак «Еўрапейскія пуцявіны Францішка Скарыны» намаляваў мастак Міхаіл Дайлідаў. Каляровую падборку надрукавалі...

valiancina_shauchenka
Адукацыя

«Жуйка» на партрэце Лукашэнкі і ангельская мова для... допыту палонных

Савецкія падручнікі. Больш дысцыпліны. Ідэалогія. Выхаванне працай. Ангельская мова — не трэба. «Школа — гэта храм»....

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Я зазіраю сабе ўсярэдзіну, і здаецца, што мае ідэалы не зьмяніліся, ня страцілі каштоўнасьць». Сёння 61 год Алеся Бяляцкаму

Алесь Бяляцкі – грамадскі дзеяч, праваабаронца, заснавальнік праваабарончага цэнтру «Вясна», які ўжо шмат гадоў дапамагае...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Як Агінскі спрабаваў адрадзіць Вялікае Княства Літоўскае?

25 верасня 1765 года на гэты свет прыйшоў чалавек без перабольшання таленавіты і адораны ва ўсім – Міхал Клеафас Агінскі....

Апошнія навіны

    Культура
    Паглядзіце, якія файныя паштоўкі са Скарынам выйшлі ў беларускім выдавецтве
    Адукацыя
    «Жуйка» на партрэце Лукашэнкі і ангельская мова для... допыту палонных
    Грамадства
    «Я зазіраю сабе ўсярэдзіну, і здаецца, што мае ідэалы не зьмяніліся, ня страцілі каштоўнасьць». Сёння 61 год Алеся Бяляцкаму
    Гісторыя
    Як Агінскі спрабаваў адрадзіць Вялікае Княства Літоўскае?
    Музыка
    Музычная знаходка: спецыялісты з Мінска аднавілі страчаны твор беларускага кампазітара ХІХ стагоддзя
    Культура Беларуская мова
    Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?
    Літаратура
    Юля Цімафеева: «Я вельмі ганаруся, што нясу нашую беларушчыну, нашую мову да амерыканскай публікі»
    Культура Літаратура
    30 верасня распачынаецца фестываль PRADMOVA. На яго прыедуць беларускія пісьменнікі і інтэлектуалы з усяго свету
    Грамадства Беларусы свету
    Ва Уроцлаве ў кастрычніку пройдзе ХI Фестываль Незалежнай Беларускай Культуры
    Грамадства
    Вампіры, прывіды, шкілеты і крывавыя дрэвы: расказваем пра містычныя месцы ў Беларусі
    Гісторыя
    Сувораў напаў, парушыўшы рыцарскія традыцыі. Трагедыя бітвы пад Сталовічамі
    Грамадства Літаратура
    Навінка: выдавецтва Gutenberg Publisher выпусціла раман «Круглая Square» Вала Клемэнта
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Крышаны з бульбай і грыбамі. Гатуем сезонную палескую страву
    Грамадства
    Названы лепшыя навуковыя публікацыі 2022 года
    Музыка
    Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент

Афіша

  • 26.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 26.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 27.09Паказ фільма «Ператрымка» ў Берліне!
  • 27.09Беларускамоўны квіз у Беластоку
  • 28.09Зміцер Вайцюшкевіч у Варшаве
  • 28.09Вольга Гапеева і Дзмітрый Строцаў у Патсдаме
  • 30.09 — 01.10Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • «Карані таго, што з намі адбываецца цяпер — у цалкам падпарадкаванай Маскве Советской Белоруссіі». Лявон Вольскі наўздагон дню народнага адзінства
    • Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    • Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
    • Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип