Зміцер Вайцюшкевіч выступіць з некалькімі сольнымі канцэртамі ў Мінскім і Аршанскім раёнах 2 і 6 ліпеня.
2 ліпеня артыст завітае ў Аршанскі раён.
А 15-й беларускі артыст выступіць у бібліятэцы в.Казловічы;
А 18-й завітае ў ДК мястэчка Лесуны;
А 20-й Зміцер Вайцюшкевіч дасць канцэрт у мясцовым ДК в.Межава.
6 ліпеня выканаўца беларускай песні прыедзе з выступам у г.Заслаўе Мінскага раёну, дзе возьме ўдзел у святкаванні народнага свята Купалле. Выступ распачнецца а 21-й на Цэнтральнай плошчы гораду.
Сольныя канцэрты адбудуцца ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі!»