• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
11.06.2013 | Навіны "Будзьма!" Адукацыя

“Будзьма!” знаёміцца з Бялынічамі

Берасце, Горадня, Магілёў, Віцебск, Гомель — грамадская кампанія “Будзьма беларусамі!” вядомая сваімі імпрэзамі не толькі жыхарам сталіцы, але і абласных цэнтраў. За апошнія паўтара года ў межах кампаніі адбыўся шэраг новых па фармаце рэгіянальных падзеяў: афлайнавыя ток-шоу на актуальную для рэгіёна тэматыку, “кірмашы праектаў” і прэзентацыі фестывалю Ad.nak! Кампанія не першы год ладзіць па ўсёй краіне сустрэчы з паэтамі, бардамі і гісторыкамі, але сустрэчы-прэзентацыі кампаніі ў рэгіёнах актыўна ладзіць пачала нядаўна. Першым горадам сярод раённых цэнтраў сталі Бялынічы Магілёўскай вобласці.

76

Алесь Крыжэвіч, Юрась Несцярэнка, Алесь Агееў, Ганна Трубачова

Удзел у дыскусіі на тэму “Як зрабіць свой культурніцкі праект?” бралі прадстаўнікі розных прафесій і з розных мясцовасцяў. Абмеркаваць рэаліі і падзяліцца досведам спецыяльна прыехалі з Магілёва Алесь Агееў — дацэнт Магілёўскага ўніверсітэта імя Куляшова, былы дэпутат гарсавета, і Алесь Крыжэвіч — старшыня студэнцкага этнаграфічнага таварыства. Пра свой досвед расказвалі таксама Юрась Несцярэнка — паэт, бард, грамадскі дзеяч з Бялыніч, і Ганна Трубачова, журналіст з Мінска, якая апавяла пра праекты кампаніі “Захапленні” і “Фестываль Цмока”.

У вітальным слове каардынатар кампаніі “Будзьма беларусамі!” Ніна Шыдлоўская павітала прысутных і падзякавала ўсім, хто ў гэты вечар аддаў перавагу гэтай сустрэчы. Спадарыня Шыдлоўская расказала пра слоган, пад якім з нядаўняга часу дзейнічае кампанія, — “Культура паляпшае жыццё!” і тыя акцыі, што ўжо прайшлі ў рэгіёнах і яшчэ маюць адбыцца. Былі згаданыя самыя свежыя і блізкія падзеі, напрыклад, рэалізаваная пасля “Кірмашу праектаў” акцыя “Палатно гісторыі ў стылі графіці” ў Магілёве і адкрыты конкурс праектаў, які ладзіўся кампаніяй. “Хацелася б бачыць болей праектаў і ад гарадоў невялікіх, бо, сустракаючы людзей, мы чуем шмат вельмі добрых ідэяў, і нашая задача — паспрыяць іх ажыццяўленню”, — зазначыла яна ў канцы. А каб пабачыць, якія праекты былі б актуальнымі для Бялынічаў і маглі быць зладжаныя ў межах кампаніі, і распачалася далейшая дыскусія.

15

каардынатар кампаніі “Будзьма беларусамі!” Ніна Шыдлоўская

Тэма вечаровай гутаркі, якую мадэравала Кацярына Раманчык, была прафесійна блізкая ўсім прысутным. І хоць колькасць суразмоўцаў была не такая вялікая, як у буйнейшых гарадах, гаворка атрымалася насычанай і змястоўнай. Найлепей падкрэсліў галоўныя праблемы культурніцкай актыўнасці ў малых гарадах прадстаўнік мясцовага Цэнтра культуры, спадар Антон Касцоў: “Дзве бяды стаяць паміж чалавекам і культурай. Першая — проста насупраць Цэнтра культуры — гэта райпо, другая — татальны брак часу праз тое, што трэба бясконца працаваць”.

Прысутныя абмеркавалі не толькі азначаныя праблемы і падзяліліся кожны сваім досведам, але й акрэслілі шляхі іх вырашэння і ўдасканалення наяўных праектаў. Першымі крокамі да наладжвання культурнага жыцця мусяць быць, безумоўна, стасункі інфармацыйныя, таму прысутныя абмяняліся кантактамі ў сяброўскай атмасферы за кубкам кавы. І паабяцалі адно аднаму, што акцый кампаніі ў Бялынічах паболее, а культурна актыўныя людзі будуць браць удзел у “кірмашах праектаў” кампаніі, каб праекты тыя рэалізоўваліся і знаходзілі працяг.

Фота – Зарына Кандрацьева

Чытайце таксама:

“Кірмаш праектаў” у Гомелі: пешаходная вуліца, арт-вёска і сцяна жаданняў

Адбыўся “Кірмаш праектаў” для праграмы “Магілёў – культурная сталіца СНД і Беларусі”

“Кірмаш праектаў” у Віцебску. Чалавек. Культура. Горад.

 

Ток-шоу “Культурны градус Віцебска: плюс ці мінус?”

AD.NAK! пачаў новы адукацыйны сезон у Віцебску

 

 

 

 


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Беларусі выпусцілі дзіцячае харчаванне з патрэтам Заіра Азгура на этыкетцы

З нагоды 115-годдзя з дня нараджэння Заіра Ісаакавіча Азгура, брэнд «Ложка в ладошке» выпусціў лімітаваную лінейку...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Сусветны дзень шчанюка: Топ-10 парад па доглядзе за шчанюкамі ад экспертаў

Сёння сусветны дзень шчанюка. Ёсць і такое свята. І ў гэты дзень мы хочам не толькі падзяліцца з вамі карыснымі...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Таты ці на вайне ва Украіне, ці ў турме ў Беларусі». Як беларускія ўцекачы ў Польшчы дапамагаюць украінцам пры дапамозе італьянцаў

«Церамок» — так лагодна ў простамоўі называюць шэлтар альбо «Дом уцекача» у Варшаве ягоныя заснавальнікі. І не выпадкова,...

valiancina_shauchenka
Грамадства Замежжа

Варшаўскі Музей сучаснага мастацтва абвясціў адкрыты набор у рэзідэнцыю для ўкраінскіх і беларускіх мастакоў і культурніцкіх дзеячаў

Музей сучаснага мастацтва ў Варшаве і Канфедэрацыя музеяў L’internationale абвяшчаюць адкрыты набор у мастацкія рэзідэнцыі...

Апошнія навіны

    Грамадства
    У Беларусі выпусцілі дзіцячае харчаванне з патрэтам Заіра Азгура на этыкетцы
    Грамадства
    Сусветны дзень шчанюка: Топ-10 парад па доглядзе за шчанюкамі ад экспертаў
    Грамадства
    «Таты ці на вайне ва Украіне, ці ў турме ў Беларусі». Як беларускія ўцекачы ў Польшчы дапамагаюць украінцам пры дапамозе італьянцаў
    Грамадства Замежжа
    Варшаўскі Музей сучаснага мастацтва абвясціў адкрыты набор у рэзідэнцыю для ўкраінскіх і беларускіх мастакоў і культурніцкіх дзеячаў
    Грамадства Гісторыя
    Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
    Грамадства
    Новыя элементы ў спісе нематэрыяльнай спадчыны
    Грамадства Літаратура
    Новыя кнігі Уладзіміра Арлова да 105-х угодкаў БНР выдаў Kamunikat.org
    Грамадства «Музыка»
    «Kalychanka». Новая песня ад Лявона Вольскага
    Грамадства Літаратура
    Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    Грамадства
    У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі выяўлены метрычны запіс пра смерць Антаніны Ракасоўскай — маці Маршала Савецкага Саюза Канстанціна Ракасоўскага
    Гісторыя
    Пра што пісалі ў дзённіках беларускія рэвалюцыянеркі?
    Гісторыя
    Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    Культура
    «Сказаць, што я ў роспачы, гэта нічога не сказаць. Быццам бы жыццё абарвалося» Маргарыта Ляўчук мае праблемы з голасам
    Грамадства Літаратура
    Беларусы Швецыі падрыхтавалі аўдыяварыянт кнігі «Цудоўнае падарожжа Пыхыча й Шустрыка па Беларусі і яе гісторыі»
    Замежжа
    У Беластоку адкрылася фотавыстава святкаванняў Дня Волі ў розныя гады

Афіша

  • 23.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя трэцяга тома трылогіі «Галасы Беларусі» ў Вільні

  • 23.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 23.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 23.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 23.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 23.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 23.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 23.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Абламейка: «У беларусаў па вялікім рахунку няма сяброў на гістарычным полі»
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Пісьменніца Наталка Харытанюк запусціла відэаканал с урокамі ангельскай праз беларускую
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип