• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
11.06.2013 | У краіне Гісторыя Літаратура

“Краіна Беларусь” прагучала на трох мовах

Як слушна заўважыў філолаг і перакладчык Лявон Баршчэўскі, замест таго, каб купляць замежнаму сябру бутэльку “Крышталя”, лепш прывезці ў падарунак добрую кнігу пра Беларусь. І такая кніга ёсць. І не адна — выданне пісьменніка Уладзіміра Арлова і мастака Змітра Герасімовіча “Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя” выйшла адразу на трох мовах — на беларускай, рускай і англійскай.

Як адзначылі стваральнікі, “This country called Belarus” — гэта найлепшы падарунак замежнаму сябру і партнёру. А “Страна Беларусь” — кніга для тых, хто яшчэ не вывучыў беларускай мовы. Таксама чытачу быў прадстаўлены фаліянт “Вялікае Княства Літоўскае” (другое выданне). Карэспандэнты Budzma.org пабывалі на вялікай прэзентацыі выдання.

“Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя” —  трэцяе па ліку выданне (першае выйшла ў 2003 годзе).

Паводле словаў аўтара, пісьменніка Уладзіміра Арлова, яны імкнуліся сказаць пра гісторыю Беларусі як пра частку агульнаеўрапейскага працэсу, а таксама сцвердзіць тое, што беларусы гістарычна, культурна і ментальна з’яўляюцца еўрапейскім народам.

Уладзімір Арлоў: “Ідэя кнігі нарадзілася яшчэ ў 90-я гады. Думкі пераносяць мяне ў Лондан, дзе існуе невялікая беларуская калонія (яе часам з любасцю называюць беларускай вёскай), цэнтрам якой ёсць грэка-каталіцкі храм святых апосталаў Пятра і Паўла. Дык вось там, у Лондане, знаходзіцца беларуская бібліятэка імя Скарыны, дзе захоўваюцца ўнікальныя беларускія старадрукі, а таксама самы багаты ў свеце збор нашых іміграцыйных выданняў. Сярод кніг у гэтай чуйнай цішыні калісьці пачала нараджацца ідэя “Краіны Беларусь”. Менавіта там я сустрэўся з вядомым у свеце брытанскім беларусістам, шматгадовым старшынём Англа-беларускага таварыства ў Лондане, прафесарам лонданскага ўніверсітэта Джымам Дынглі. Менавіта ў сценах лонданскай бібліятэкі Джым упершыню ўбачыў “Краіну Беларусь” на беларускай мове і ўзяў асобнік, з якім далей працаваў як перакладчык”.

Джым Дынглі: “Калі мяне папрасілі перакласці кнігу на англійскую мову, я адначасова адчуў і гонар, і трывогу. Арлоў і Герасімовіч зрабілі ўнікальнае выданне. Гісторыя Беларусі ніколі раней не прэзентавалася ў выглядзе такога ўдалага спалучэння тэксту і ілюстрацый. Больш за тое, беларусы ніколі не мелі кнігі, якая б належным чынам падавала гісторыю сучаснаму чытачу. І тым больш нічога такога не было на англійскай мове. Аўтары зрабілі кнігу гісторыі менавіта краіны, а не маргінальнага дадатку да гісторыі іншых дзяржаў. Гэтага дастаткова, каб патлумачыць прычыны маёй трывогі”.

Выданне налічвае ажно 2000 ілюстрацый — гравюры сярэднявечных хронік, гістарычныя рэканструкцыі, рэдкія унікальныя фотаздымкі. “Я падпісваў усе ілюстрацыі, і вельмі часта ў снах мае героі прыходзілі і паведамлялі аб памылках, — згадаў Арлоў. — Мікалай Радзівіл Чорны казаў, што яго пераблыталі з Мікалаем Радзівілам Рудым. Гетман Ян Кароль Хадкевіч скардзіўся, што яго падпісалі Рыгорам Хадкевічам. Я прачынаўся ў халодным поце і кідаўся да карэктуры правяраць. З цяжкасцю магу ўявіць, што бачыў у снах мастак Зміцер Герасімовіч”.

Не ведаю, як там сны Герасімовіча, але мастацкая праца па афармленні кнігі праведзеная сапраўды  вялікая. Ілюстрацыі для выдання знаходзілі ў Літве, Польшчы, Аўстрыі.

Перакладчыца і карэктар англійскай версіі Вольга Калацкая параўнала запрашэнне Арлова паўдзельнічаць у праекце са сном, дзе яна мусіць спяваць “Аіду”. “Голасу не маю, тэксту не памятаю, нотаў не ведаю, — усміхаецца Вольга. — Гісторык з мяне як Аіда, мастацтвазнаўца — як футбаліст, а рэдагаваць Джыма Дынглі — гэта трэба быць нават не героем , а крэцінам.

Людзі, якія працавалі над кнігай — закаханыя ў Беларусь як у прыўкрасную даму, у чароўную каралеву. Рыцар Арлоў ужо шмат гадоў вандруе па свеце і гатовы выклікаць на двубой кожнага, хто не прызнае ягоную Дульсінэю (то бок Беларусь) найпрыгажэйшай у свеце”.

Рэдактар Зміцер Санько правёў паралелі паміж “Краінай Беларусь” і выхадам у XVI стагоддзі кнігі Аляксандра Гваньіні “Хронікі еўрапейскай Сарматыі”, дзякуючы якой  еўрапейскі чытач упершыню пазнаёміўся з гісторыяй нашай краіны. “Кніга, якую мы прэзентуем сёння,  фактычна выконвае тую ж самую місію”.

Цяпер да “Вялікага княства Літоўскага” дадаўся ўнікальны даведнік па часах ВКЛ і не толькі, які пачынаецца матэрыяламі аб суіснаванні балтаў і славян на беларускіх землях, а заканчваецца звесткамі пра жыццё беларусаў у сучаснай Літве.

“У 1795 гістарычны гадзіннік Вялікага Княства спыніўся, але сама ідэя працягвала існаваць, — расказаў Уладзімір Арлоў. — Імкненне адрадзіць ВКЛ прывяло 25 000 нашых суайчыннікаў у вялікую армію Напалеона. За вяртанне дзяржаўнасці змагаліся паўстанцы ў 1831 годзе. На пачатку ХХ стагоддзя беларускія нацыянальныя дзеячы на чале з Антонам Луцкевічам выступілі з ідэяй стварыць канфедэрацыю Вялікага Княства Літоўскага. І калі б іх падтрымалі літоўскія ідэолагі адраджэння, хто ведае, як бы склаўся наш гістарычны лёс. На жаль, гэтага не адбылося, і ўсе народы ВКЛ утварылі свае ўласныя княствы.

Некаторыя звесткі з гэтай кнігі прагучаць для чытача як сенсацыя. Напрыклад, мала хто ведае, што ў 1939 годзе Вільня 40 дзён была ў Беларусі. Але потым Сталін перадаў Віленшчыну Літве — для Крамля нашыя землі былі кшталту разменнай манеты”.

Завяршылася прэзентацыя аўтограф-сесіяй аўтараў праекта. Набыць выданні можна ў сталічных кнігарнях.

Кася Кірпацік
Фота: Зарына Кандрацьева


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

На якой мове мусіць размаўляць лагапед з беларускамоўнымі дзецьмі? Іна Кулей аб працы беларускамоўнага лагапеда

Іна Кулей — лагапед, якая працуе з беларускамоўнымі дзецьмі. Нядаўна яна адкрыла свой лагапедычны кабінет у Варшаве....

valiancina_shauchenka
Грамадства

Шчасце і бяда археолага. Пра самаабмежаванне ў імя навукі

Нядаўняе адкрыццё трэцяй вежы Крэўскага замка прымусіла паразважаць: колькі таямніц яшчэ хавае наша зямля? Раскрыць іх дапаможа...

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

«Radyjo Niamiha». Гурт Syndrom Samazvanca анансаваў выхад альбома кавераў на песні беларускай рок-сцэны 1990-х

Новы альбом «Radyjo Niamiha» ад беларускага гурта Syndrom Samazvanca з’явіцца ў сеціве 6 кастрычніка, але ўжо цяпер на Bandcamp...

valiancina_shauchenka
Вандруем разам

7 архітэктурных цудаў Мсціслава

Сёння едзем у Мсціслаў — горад, да якога складана дабрацца грамадскім транспартам, калі жывяце не на Магілёўшчыне,...

Апошнія навіны

    Грамадства
    На якой мове мусіць размаўляць лагапед з беларускамоўнымі дзецьмі? Іна Кулей аб працы беларускамоўнага лагапеда
    Грамадства
    Шчасце і бяда археолага. Пра самаабмежаванне ў імя навукі
    Грамадства Музыка
    «Radyjo Niamiha». Гурт Syndrom Samazvanca анансаваў выхад альбома кавераў на песні беларускай рок-сцэны 1990-х
    Вандруем разам
    7 архітэктурных цудаў Мсціслава
    Музыка
    Змрочна, таямніча і якасна: свежыя трэкі беларускіх музыкаў на паразважаць і пасумаваць
    Літаратура
    Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны...»
    Гісторыя Асоба
    Дабіраліся галубкоўцы туды, куды ніколі не заглядаў тэатр. Гісторыя Уладзіслава Галубка - народнага артыста Беларусі, расстралянага бальшавікамі
    Захапленні
    «Каб заўсёды быў побач». Паглядзіце, якія мілыя кішэнныя хаткі робіць мінская мастачка
    Літаратура
    Шматаблічны Адам Глобус. Топ-7 кніг ад творцы
    Гісторыя
    Браты супраць брата. Як Кейстут і Альгерд скінулі Яўнута са стальца вялікага князя?
    Культура
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 30 верасня і 1 кастрычніка
    Грамадства Забавы
    Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    Мастацтва
    З’явілася галерэя рэпрэсаванага беларускага мастацтва. Карціны можна замовіць з дастаўкай па ўсім свеце
    Грамадства Гісторыя
    На раскопках пад Мінскам знайшлі манету, якой 1250 гадоў
    Гісторыя
    Святы Губерт яшчэ не перамог чырвоную зорку. Але ў рэшце рэшт дабро перамагае

Афіша

  • 30.09 — 01.10

    Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі

  • 30.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 30.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 30.09 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску
  • 30.09У Наваградку да 225-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча пройдзе свята музыкі і паэзіі
  • 30.09 — 01.10Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі
  • 30.09Дзіцячы спектакль «Як Вожык, Медзведзяня і Зайка хадзілі на раку снедаць» у Сопаце
  • 30.09 — 01.10PRADMOVA ў Батумі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна
    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    • Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    • Названы лепшыя навуковыя публікацыі 2022 года
    • Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип