Творчая сустрэча з Уладзімірам Арловым «Насустрач Дню Волі», адбудзецца сёння ў Вільні па новым адрасе: Замак, 2 паверх, Naujoji Riovoniu, 10. Пачатак імпрэзы ў 19:00 (час мясцовы).
Падчас імпрэзы можна будзе пачуць аповед пра гісторыю БНР, а таксама пра кнігі «Незалежнасць — гэта...», «Імёны Свабоды», «Айчына» і інш.
Таксама адбудзецца аўтограф-сэсія, і чытачы змогуць задаць свае пытанні.
Напрыканцы чакае музычная частка.
Нагадаем, што ўчора стала вядома пра адмену сустрэчы з беларускім пісьменнікам Уладзімірам Арловым у Цэнтры беларускай культуры і супольнасці ў Вільні ў сувязі са скаргамі літоўскга блогера Жыльвінаса Світоюса.