• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
18.05.2022 | Культура Мастацтва

Куды можна пайсці ў «Ноч музеяў»? Падборка ад Budzma.org

Budzma.org сабраў асноўныя сталічныя і абласныя імпрэзы, што адбудуцца ў рамках «Ночы музеяў» з 18 па 21 мая.


278573225_1921435718051369_8282339113269059768_n.png

З Германіі і Францыі па ўсім свеце

Ідэя свята ўзнікла яшчэ ў 1970-х гадах, калі ў Еўропе ў маі музеі традыцыйна адчынялі дзверы для бясплатнага наведвання, а часам, калі народ не паспяваў агледзець экспазіцыю, нават падаўжалі час працы.

У 1997 годзе ў Берліне прайшла першая афіцыйная акцыя, якая ўвайшла ў гісторыю як «Доўгая ноч музеяў». Адміністрацыя горада Берліна прыняла рашэнне ў гэты дзень пускаць наведвальнікаў у музеі бясплатна, а экскурсіі праводзіць усю ноч напралёт. Ідэя мела вялікі поспех і ўжо ў наступным годзе да акцыі далучыліся яшчэ 20 гарадоў Германіі.

У 1999 годзе Міністэрства культуры Францыі прапанавала музеям сваёй краіны адкрывацца бясплатна для наведвальнікаў у адну з вясновых нядзель — мерапрыемства атрымала назву «Вясна музеяў». Сучасная назва штогадовая акцыя атрымала ў 2005 годзе: французы выказалі ідэю аб штогадовым правядзенні Міжнароднай музейна-выставачнай, культурна-адукацыйнай акцыі «Ноч музеяў» і ў тым жа годзе на гэтую ідэю адгукнуліся музеі з 47 краін, якія падпісалі Канвенцыю Савета Еўропы.

Свята імкліва заваявала папулярнасць ва ўсіх галоўных еўрапейскіх сталіцах. Пазней акцыям пачалі задаваць тэматыку, а акрамя асноўных мерапрыемстваў арганізоўвалі кірмашы, тэатралізаваныя паказы, маскарады і канцэрты.

Беларусь чарговы раз далучаецца да сусветнай «Ночы музеяў». Тэма сёлетняга мерапрыемства — «сіла музеяў», яно накіравана на вывучэнне патэнцыялу музеяў дзеля спрыяння пазітыўным зменам у рэгіёнах. Музеі распавядаюць пра мінулае і натхняюць на новыя ідэі — у гэтым заключаюцца два найважнейшых крокі ў імкненні пабудаваць лепшую будучыню. Дык што паглядзець беларусам у музеях у гэтыя дні?

Мінск

nhm-fon.jpg

Ноч музеяў: музыка і псіхадэліка ў музеі Багдановіча ў Мінску

Пачатак: 21.05 (19:00) 

Літаратурны музей Максіма Багдановіча 

(Мінск, вул. М. Багдановіча, 7а) 

Кошт: 10 рублёў


Ноч музеяў: падарожжы ў часе ў Нацыянальным мастацкім у Мінску

Пачатак: 21.05 (16:00) 

Нацыянальны мастацкі музей 

(Мінск, вул. Леніна, 20) 

Кошт: 15 рублёў


Ноч музеяў: бітнікі, ліндзі-хоп і Пятрусь Броўка ў Мінску

Пачатак: 21.05 (18:00) 

Літаратурны музей Петруся Броўкі 

(Мінск, вул. К. Маркса, 30, кв. 4) 

Кошт: 5 рублёў


Ноч музеяў: творчы джэм у АРТ Фабрыцы ў Мінску 

Пачатак: 21.05 (19:00) 

Арт Фабрыка 

(Мінск, вул. Свярдлова, 2) 

Кошт: 10 рублёў


Ноч музеяў: Сярэднявечча і фаер-шоў у Дудутках

Пачатак: 21.05 (18:00) 

Музей Дудуткі 

(Мінск, Пухавіцкі раён) 

Кошт: 15 рублёў


Ноч музеяў: гутаркі з мастакамі, DJ-сэты і медытацыя ў НЦСМ у Мінску

Пачатак: 21.05 (18:30) 

Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў 

(Мінск, пр-т Незалежнасці, 47 і вул. Някрасава, 3) 

Кошт: 12 рублёў


Ноч музеяў: містычныя гісторыі ля вогнішча ў Азярцы

Пачатак: 21.05 (19:00) 

Музей народнай архітэктуры і побыту 

(Мінск, Мінскі раён) 

Кошт: 11 рублёў


Мінская вобласць

nesvizh-zamok-fon.jpg

Ноч музеяў: Напалеонаўскія войны і танцы ў Нясвіжы

Пачатак: 21.05 (19:00) 

Музей-запаведнік «Нясвіж» 

Кошт: 19 рублёў

Гродзенская вобласць

ivje-min.jpg

Ноч музеяў: святло ў цемры ў Іўі

Пачатак: 18.05 (18:00) 

Іўеўскі музей нацыянальных культур 

(Іўе, вул. 17 верасня, 9)


Ноч музеяў: рыцары ў Лідскім замку

Пачатак: 20.05 (18:00) 

Лідскі гісторыка-мастацкі музей 

(Ліда, вул. Перамогі, 37а) 

Кошт: 15 рублёў


Ноч музеяў: мыльныя бурбалкі і флэшмобы ў музеі вавёркі

Пачатак: 20.05 (18:00) 

Музей Вавёркі 

(Вялікая Бераставіца, вул. Савецкая, 17) 

Кошт: ад 2 рублёў


Рок, тату і Ноч музеяў у Гродне

Пачатак: 20.05 (20:00) 

Выставачная зала 

(Гродна, вул. Ажэшкі, 38)


Ноч музеяў: дэтэктыўныя гісторыі ў Гродне

Пачатак: 21.05 (21:00) 

Стары і Новы замкі 

(Гродна, вул. Замкавая, 20) 

Кошт: 12 рублёў


Ноч музеяў: дыяфільмы і ганчарства ў Ашмянах

Пачатак: 21.05 (19:30) 

Краязнаўчы музей імя Ф. К. Багушэвіча 

(Ашмяны, вул. Савецкая, 128)


Ноч музеяў: Міндоўг запрашае патанцаваць у Навагрудку

Пачатак: 21.05 (18:00) 

Навагрудскі гісторыка-краязнаўчы музей 

(Наваградак, вул. Гродзненская, 2)


Ноч музеяў: духоўныя спевы ў Залессі

Пачатак: 21.05 (15:00) 

Музей-сядзіба Міхала Клеафаса Агінскага 

Кошт: 10 рублёў


Гомельская вобласць

122.jpg

Ноч музеяў: этнаэкамарафон «Жывая вада» ў Гомелі

Пачатак: 21.05 (18:00) 

Філіял Веткаўскага музея 

(Гомель, пл. Леніна, 4а)


Ноч музеяў: засяродзьцеся «Тут і цяпер» у Гомелі

Пачатак: 21.05 (18:00) 

Палац Румянцавых і Паскевічаў 

(Гомель, пл. Леніна, 4) 

Кошт: 15 рублёў


Ноч музеяў: Гомелю — 880 год

Пачатак: 20.05 (18:00) 

Музей гісторыі горада Гомеля 

(Гомель, вул. Пушкіна, 32) 

Кошт: 5 рублёў


Віцебская вобласць

Ноч музеяў: касмічная дыскатэка ў Германавічах

Пачатак: 21.05 (19:00) 

Мастацка-этнаграфічны музей імя Язэпа Драздовіча 

(Віцебск, вул. Школьная, 20)


Ноч музеяў у год 135-годдзя Марка Шагала

Пачатак: 20.05 (18:00) 

Арт-цэнтр Марка Шагала 

(Віцебск, вул. Пушкіна, 2) 

Уваход вольны!


Магілёўская вобласць

Сіла музеяў. Старонкі Магілёўскай гісторыі

Пачатак: 20.05 (18:00) 

Магілёўскі абласны краязнаўчы музей 

(Магілёў, Першамайская, 8) 

Кошт: дарослым — 9 рублёў, дзецям — 4,5 рублі.


Ноч музеяў 2022. Сіла музеяў

Пачатак: 20.05 (18:00) 

Музей гісторыі Магілёва 

(Магілёў, вул. Ленінская 1А) 

Кошт: дарослым — 5 рублёў, дзецям — 3 рублі.


Брэсцкая вобласць

Музейнік

Пачатак: 18.05 (18:30) 

Мастацкі музей 

(Брэст, вул. Герояў абароны Брэсцкай крэпасці, 60В)


Прыдворныя танцы Вялікага стагоддзя

Пачатак: 20.05 (18:15) 

Музей «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці» 

(Брэст, вул. Леніна, 39)


Ноч музеяў: гаворыць і паказвае музей

Пачатак: 21.05 (19:00) 

Брэсцкі абласны краязнаўчы музей 

(Брэст, вул. Маркса, 60)


Больш падрабязную інфармацыю аб імпрэзах у вашай мясцовасці можна глядзець па спасылцы.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура Беларуская мова

Павел Севярынец за кратамі стварыў віктарыну на 330 пытанняў

Павел Севярынец стварыў хрысціянскую віктарыну. Павел складаў віктарыну каля двух год, седзячы на Валадарцы, у Магілёве...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Як адвесці вайну ад Беларусі?

Нягледзячы на тое, што на тэрыторыі нашай краіны не адбываюцца ваенныя дзеянні, Беларусь, можна сказаць, апынулася...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Прайшоў год пасля затрымання эксперткі Таццяны Кузінай. Сутнасць абвінавачванняў дагэтуль невядомая

Сёння год, як у турме знаходзіцца палітолаг, даследчыца, адна з заснавальніц праекта SYMPA (Школа маладых менеджараў...

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

Цэнтр новых ідэй аб’яўляе набор на курс Belarus Urban Fellowship

Цэнтр новых ідэй аб’яўляе набор на Belarus Urban Fellowship 2022 Што такое Belarus Urban Fellowship? Гэта курс анлайн-навучання...

Апошнія навіны

    Культура Беларуская мова
    Павел Севярынец за кратамі стварыў віктарыну на 330 пытанняў
    Грамадства
    Як адвесці вайну ад Беларусі?
    Грамадства
    Прайшоў год пасля затрымання эксперткі Таццяны Кузінай. Сутнасць абвінавачванняў дагэтуль невядомая
    Культура Грамадства
    Цэнтр новых ідэй аб’яўляе набор на курс Belarus Urban Fellowship
    Грамадства Гісторыя
    У Крэўскім замку знайшлі тунэль XIV стагоддзя. Чым карысная гэтая знаходка?
    Грамадства Вандруем разам
    Мар­шрут па Ку­па­ла­вым краі
    Грамадства
    Актывістка Бондарава зноў вядзе вайну з кнігамі. На гэты раз — у краме «Green»
    Культура Грамадства Музыка Беларусы свету
    «Всё, что было, разделилось на до и после». Гурт «Би-2» выпусціў антываенны кліп на песню «Калыханка»
    Культура Літаратура Беларуская мова
    Бог беларускай паэзіі, які абудзіў краіну. Андрэй Хадановіч выпусціў новае відэа, прысвечанае Янку Купалу
    Спорт
    Галоўныя фаварыты Кубка Беларусі пацвердзілі свой статус
    Грамадства Гісторыя
    20 страчаных помнікаў архітэктуры Беларусі (з ілюстрацыямі!)
    Грамадства
    Звольнілі дырэктара бібліятэкі Акадэміі навук Аляксандра Грушу
    Навіны "Будзьма!" Гісторыя
    Як і чаму ўзніклі першыя дзяржавы беларусаў. 11-ы выпуск «Гісторыі за 5 хвілін»
    Культура Грамадства
    Паміж судом і «Славянскім базарам»: куды і навошта коціцца афіцыйная культура
    Культура Літаратура
    «Вялікае наша гора»

Афіша

  • 29.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Уладзімера Арлова «Стагоддзе змагання. Ад Агінскага да Багушэвіча» ў Варшаве

  • 29.06 — 24.07Выстава Марка Шагала ў Варшаве
  • 29.06 — 30.06Творы Руфіны Базловай на выставе «The Medium is the Message: Flags and Banners» у ЗША
  • 29.06 — 30.07Выстава «Янка Купала і Якуб Колас. Досціпы ад класікаў» у Мінску
  • 29.06 — 30.06Выстава маляванак па матывах твораў Марка Шагала ў Мінску
  • 29.06 — 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 29.06 — 30.06Выстава разьбяра па дрэве Барыса Васількова ў Гомелі
  • 29.06 — 10.08Спаборніцтва па спартыўным арыентаванні Street-O ў Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Дзейнічай як ЕГУ»: студэнтка ЕГУ абвесціла сухую галадоўку ля ўваходу ва ўніверсітэт
    • «Беларускі пісьменнік Васіль Быкаў уварваўся ва Украіну ў складзе расійскага войска?..» Адкрыты ліст Уладзіміра Някляева міністру адукацыі і навукі Украіны
    • Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: ТОП-5 беларускіх трэкаў ад Сяргея Башлыкевіча
    • Здзек з Васіля Быкава
    • Актывістка Бондарава зноў вядзе вайну з кнігамі. На гэты раз — у краме «Green»
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM