«Арт Сядзіба» запускае праграму #моваздома

05.02.2021 Адукацыя

«Арт Сядзіба» запускае праграму пра беларускую мову: #моваздома, піша Новы Час. Гэта не паўнавартасны курс беларускай мовы, а кароткі агляд самых частых і прыкрых памылак.



«Арт Сядзіба» навучыць не блытаць сабе і сябе, двух і дзвюх ды пакажа іншыя частыя памылкі ў беларускай мове.

Праграма прызначаная для тых, хто хоча размаўляць правільна. Аўтары тлумачаць правілы больш простымі словамі, каб вы запомнілі іх. Цяпер, калі чуеце і бачыце памылку, можаце смела дасылаць гэтыя відэа сябрам і знаёмым. Першы выпуск прысвечаны словам сабе і сябе. Абяцайце больш іх не блытаць.

Новы Час