На дзіцячым ютуб-канале «Будзьма дзецям» выйшаў новы выпуск адукацыйнага відэапраекта для дзяцей «Разумняты». Гэтым разам цікава і ў даступнай для дзяцей форме распавядаем пра рэкі і азёры Беларусі.
У новым выпуску даведаемся:
Колькі ў Беларусі рэк і азёр? Якая з іх самая кароткая, а якая — самая халодная? Якое значэнне мелі рэкі ў старажытным Менску і Полацку? Што такое шлях «з варагаў у грэкі»? За што Беларусь называюць «сінявокай»? У якім рэгіёне Беларусі знаходзіцца больш за ўсё азёр і якія? Як узнікла возера Нарач і чаму так называецца?
А для самых кемлівых мы падрыхтавалі цікавыя заданні па тэме, якія можна раздрукаваць, спампаваўшы дадатак па спасылцы.
Трэці сезон «Разумнятаў» створаны ў адпаведнасці са школьнай праграмай па прадмету «Чалавек і свет: мая Радзіма — Беларусь» для 4 класа. Цяпер атрымліваць веды ў школе не толькі карысна, але і цікава. А пад кожным відэа вы знойдзеце дадаткі і заданні.
Усе выпускі відэапраекта «Разумняты» глядзіце па спасылцы.
«Будзьма дзецям» — пазнавальны, забаўляльны, адукацыйны ютуб-канал для дзяцей і іх бацькоў. Падпісвайцеся самі і падпішыце вашых дзетак!
Калі вам падабаюцца нашыя відэапраекты і аўтарскія артыкулы, вы можаце падтрымаць рэдакцыю «Будзьмы», набыўшы нам кубачак кавы. Гэта дапаможа нам стварыць больш цікавых відэаролікаў і арыгінальных артыкулаў.